Гарэт Бары (; нар. 23 лютага 1981, Гастынгс, Англія) — англійскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2000—2012). З’яўляецца рэкардсменам англійскай Прэм’ер-лігі па колькасці праведзеных матчаў (653).

Кар’ера Гарэт прайшоў футбольную школу ў клубе «Брайтан энд Хоўв Альбіён», пасля чаго перайшоў у склад «Астан Вілы», у якой правёў 12 гадоў, з’яўляючыся капітанам каманды. У чэрвені 2009 года перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці».

У верасні 2013 года на правах арэнды далучыўся да «Эвертана», у ліпені 2017 года клуб выкупіў іграка. У жніўні 2017 года перайшоў у «Вест Бромвіч Альбіён». У жніўні 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

За нацыянальную зборную дэбютаваў у 2000 годзе ў таварыскай сустрэчы са зборнай Егіпта.

Дасягненні «Астан Віла»: Уладальнік Кубка Інтэртота: 2001

«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі: 2012 Уладальнік Кубка Англіі: 2011

Асабістыя звесткі Бары звязаны шлюбам са сваёй сяброўкай дзяцінства Луізай з 2007 года«Barry's so glad he's Mr Nobody». Daily Star, з якой мае двух дзяцей: сына Оскара і дачку Фрэю«All I want for Christmas is a trophy at Villa and our ticket to World Cup, not a lot then». Sunday Mirror.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Астан Вілы»

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён