Лаўта́ра Марці́нес (; нар. 22 жніўня 1997) — аргенцінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года. Першапачаткова намагаўся гуляць цэнтральнага абаронцу ў юнацтве, але пазней перакваліфікаваўся ў нападніка.
Клубная кар’ера Марцінес з малых гадоў пайшоў па слядах бацькі, які таксама быў прафесійным футбалістам. Займацца футболам пачаў у клуба роднага горада «Лайнерс». Яшчэ ў юнацтве таленавітага хлопца запрыкмецілі ў «Расінгу». У выніку ў студзені 2014 года ігрок далучыўся да клуба, але першы час сумаваў па Баіі-Бланцы, і нават хацеў вярнуцца дадому. Толькі дзякуючы таварышу па камандзе застаўся ў клубе і здабыў месца ў асноўным складзе рэзервовай каманды. У 2015 годзе футбалістам цікавіўся мадрыдскі «Рэал», але Марцінес вырашыў застацца ў Аргенціне. Яго бацька Марыа пазней заявіў, што ігрок вырашыў застацца ў «Расінгу», бо не быў падрыхтаваны да сыходу з клубаSiffredi, Charly (21 November 2017). «Lautaro Martinez’s father reveals rejection of Real Madrid in 2015». Marca.. Яго дэбют у аргенцінскай лізе адбыўся 1 лістапада 2015 года, калі ён выйшаў на гульнявую пляцоўку на замену Дыега Міліта ў пераможным матчы 3:0 супраць клуба «Крусера-дэль-Нортэ»Edwards, Danie (17 February 2017). «Coveted by Arsenal & Real Madrid: Meet Racing Club’s whizzkid Lautaro Martinez». Goal.. 17 красавіка 2016 года нападнік быў выдалены з поля ў матчы супраць «Архенцінас Хуніярс» (2:2)Estevez, Martin (10 May 2017). «Lautaro Martínez, tradición familiar» . El Grafico.. А першы свой гол забіў у матчы супраць «Уракана» ў лістападзе 2016 года. Сапраўдны шанц футбаліст атрымаў па атрыманні пашкоджання асноўнага форварда клуба Лісандра Лопеса. Марцінес удала скарыстаўся мажлівасцю і, атрымаўшы больш гульнявога часу, забіў у 23 матчах лігі 9 галоў«Report: Atletico Madrid Inks Rising Argentine Star Lautaro Martinez to Long-Term Deal». Sports Illustrated.. Цікавасць да іграка адразу з’явілася ў мадрыдскага «Атлетыка», але ігрок зноў застаўся ў «Расінгу». 27 лютага 2018 года нападнік тройчы трапна адправіў мяч у браму бразільскага «Крузейру» ў матчы розыгрышу Кубка Лібертадорэс (4:2). У хуткім часе стала вядома, што Марцінес далучыцца да складу італьянскага «Інтэрнацыянале».
«Інтэрнацыянале» Марцінес афіцыйна далучыўся да складу «нерадзуры» 4 ліпеня 2018 года і каштаваў міланцам 22,7 млн еўра. Паводле кантракта тэрмін дагавора павінен быў трываць пяць гадоўStrachan, Iain (4 July 2018). «Lautaro Martinez completes Inter move». Goal.. Нападнік пачаў забіваць за свой новы клуб яшчэ ў перадсезонных таварыскіх матчах. Дэбют у Серыі А адбыўся 19 жніўня, калі ігрок з’явіўся ў матчы супраць «Сасуола», дзе «Інтэр» трываў паражэнне з мінімальным лікам 1:0Marcovitch, Joe (19 August 2018). «Sassuolo 1-0 Inter: Report, Ratings & Reaction as the Nerazzurri Slip to Defeat in Serie A Opener». 90min.. 29 верасня на «Сан-Сіра» футбаліст адправіў мяч у браму «Кальяры», а гаспадары перамаглі з лікам 2:0. Толькі ў другой палове сезона 2018/19 аргенцінец пачаў з’яўляцца ў кожным матчы, бо ягоны зямляк Маўра Ікардзі прапусціў шэраг матчаў з асабістых прычынTomás Pavel; Ibarra Meda (15 February 2019). «Lautaro Martinez, Mauro Icardi’s worthy successor at Inter» . Ronaldo.com.. У сваім першым міланскім дэрбі Марцінес спачатку асіставаў Маціясу Весіна, а потым у другой палове сам адзначыўся голам з пенальці, дзякуючы часу «Інтэрнацыянале» перамог «Мілан» з лікам 3:2«Milano is still Nerazzurro: Milan 2-3 Inter!». Inter Milan.. У выніку «нерадзуры» здабылі трэцяе месца ў розыгрышы Серыі А, упершыню такое высокае з сезона 2011/12.
2 кастрычніка 2019 года Марцінес забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Барселоны», аднак гэта не выратавала італьянцаў ад паражэння (2:1). 17 жніўня 2020 года аргенцінец двойчы забіў у браму данецкага «Шахцёра» (5:0), здабыўшы для клуба квіток у фінал Лігі Еўропы 2019/2020. 8 сакавіка 2022 года Марцінес забіў год у матчы супраць «Ліверпула» на «Энфілдзе», чым здабыў для клуба перамогу з лікам 0:1.
Міжнародная кар’ера Марцінес з 2017 года пачаў прыцягвацца да зборных Аргенціны розных узростаў. 12 сакавіка 2018 года Марцінес атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Аргенціны на таварыскія матчы супраць зборных Італіі і Іспаніі«Lista de convocados». AFA.. 27 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць іспанцаў, замяніўшы на пляцоўцы Гансала Ігуаіна«WATCH: Isco Hat Trick Leads Spain’s 6-1 Rout Over Messi-Less Argentina». Sports Illustrated. У маі 2018 года ён быў далучыны да заўякі зборнай Аргенціны на чэмпіянат свету 2018, але пазней быў выкраслены са спісу«Revealed: Every World Cup 2018 squad». Goal.«Icardi cut from Argentina’s 23-man World Cup squad». Goal.. У таварыскім матчы ў канцы 2018 года супраць зборнай Ірака забіў свой першы гол за зборнуюCreek, Stephen (12 October 2018). «Inter’s Lautaro Martinez thrilled with debut Argentina goal». Goal.. Наступным годам дэбютаваў у розыгрышы Кубка Амерыкі 2019, дзе поруч з таварышамі здабыў бронзавыя медалі. 10 верасня 2019 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Мексікі адзначыўся хет-трыкам (4:0).
Дасягненні «Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2021, 2022
Зборная Аргенціны: Чэмпіён свету: 2022 Пераможца Кубка Амерыкі: 2021 Пераможца Фіналісімы: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе