Якаў Ігнатавіч Міхалап (1904—1964) — літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1947), дацэнт (1954).

Біяграфія Нарадзіўся ў сучасным Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, у 1938 годзе — аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. У 1936—1938 гадах выкладаў у Аршанскім настаўніцкім інстытуце, у 1938—1941 гадах у Рагачоўскім настаўніцкім інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Я. І. Міхалап у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у абароне Масквы, Сталінградскай бітве. Пасля дэмабілізацыі працаваў загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1949—1954 гадах выкладчык кафедры рускай і беларускай літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, у 1949—1952 гадах загадчык кафедры. З 1954 года Я. І Міхалап працаваў у Гомельскім педагагічным інстытуце на пасадзе дацэнта. З 1961 года займаў пасаду дэкана філалагічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, творчасці Францішка Багушэвіча. Сярод апублікаванага: Беларускія пісьменнікі аб рэлігіі / Я. І. Міхалап; [навуковы рэдактар К. П. Кабашнікаў] — Мінск: Б.в., 1961. — 36 с. — 12 100 экз. (Таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў БССР; № 21)

Спасылкі

Ветераны Великой Отечественной войны, трудившиеся в ГГУ им. Ф. Скорины Грабянчук І. В. Педагагічны калектыў Бабруйскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута ў 1949—1954 гг. Вучоныя Беларусі. Міхалап, Якаў Ігнатавіч (кандыдат філалагічных навук; літаратуразнаўства; 1904—1964)

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Дэканы ГДУ імя Ф. Скарыны