The Prodigy (у перакладзе з англ. — «цуд») — брытанскі музычны калектыў, які ўтварыўся ў 1990 годзе і арыентаваны на электронную музыку. Нараўне з Fatboy Slim, The Chemical Brothers і The Crystal Method, The Prodigy з’яўляюцца піянерамі жанру бігбіт, які набыў папулярнасць у 1990-я і 2000-я гады. Гурт з’явіўся на андэграўнднай рэйв-сцэне ў пачатку 1990-х гадоў і з таго часу мае вялікую папулярнасць і вядомасць ва ўсім свеце. Усяго ў свеце прададзена больш за 25 мільёнаў экзэмпляраў альбомаў калектыву. Станам на лістапад 2018 года агульны аб’ём продажаў альбомаў The Prodigy ў Вялікабрытаніі складае 4 707 982 экзэмпляры.

Гурт заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй кар’еры, у тым ліку дзве прэміі «BRIT Awards», адну ўзнагароду ад часопіса Q, чатыры прэміі «MTV Video Music Awards», дзве прэміі ад часопіса Kerrang! і шэсць узнагарод «MTV Europe Music Awards». Таксама гурт двойчы быў намінаваны на прэмію «Грэмі». У 2012 годзе The Prodigy былі прызнаныя «найлепшым танцавальным гуртом сучаснасці» па версіі часопіса Mixmag.

The Prodigy змаглі стварыць сваё непаўторнае гучанне, выкарыстоўваючы ў музыцы элементы розных стыляў, пачынаючы ад хардкор-тэхна, індастрыялу і брэйкбіту ў пачатку 1990-х гадоў і заканчваючы электра-рокам з вакальнымі элементамі панка ў больш позні час. У цяперашні час у склад гурта ўваходзяць музыка-мультыінструменталіст Ліям Хоўлет і вакаліст і MC Максім Рэаліці. Раней удзельнікамі The Prodigy былі танцор і вакаліст Кіт Флінт (1969—2019), клавішнік і танцор Лірой Торнхіл і танцорка Шаркі, якая пакінула гурт яшчэ ў пачатку кар’еры.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Experience (1992) Music for the Jilted Generation (1994) The Fat of the Land (1997) Always Outnumbered, Never Outgunned (2004) Invaders Must Die (2009) The Day Is My Enemy (2015) No Tourists (2018)

Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Трыа Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Катэгорыя:Выканаўцы Vertigo Records Катэгорыя:Выканаўцы XL Recordings Катэгорыя:Выканаўцы Warner Records Катэгорыя:Выканаўцы Mute Records Катэгорыя:Выканаўцы Elektra Records Катэгорыя:Выканаўцы Maverick Records Катэгорыя:Лаўрэаты Kerrang! Awards