Джордж Дэніел Мастоў (; , — ) — амерыканскі матэматык, геометр. Доктар філасофіі, эмерыт-прафесар Ельскага ўніверсітэта, член Нацыянальнай АН ЗША (1974).
Лаўрэат прэмій Стыла (1993) і Вольфа (2013, сумесна з Майклам Артынам).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і яўрэяў з Украіны, якія эмігравалі ў ЗША ў пачатку XX стагоддзя. Ступень доктара філасофіі атрымаў у Гарвардскім універсітэце. Стыпендыят Гугенхайма (1957).
З 1961 года працаваў у Ельскім універсітэце, у 1971—1974 гадах загадчык кафедры матэматыкі. З 1998 года ў адстаўцы як эмерыт-прафесар матэматыкі імя Генры Форда II — атрымаў гэтую імянную прафесуру ў 1980 годзе.
У 1987—1988 гадах прэзідэнт Амерыканскага матэматычнага таварыства.
Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Геометры Катэгорыя:Дактары філасофіі