Мікіа Сато (; нар. ) — японскі матэматык, стваральнік алгебраічнага аналізу.

Сато навучаўся матэматыцы ў Такійскім універсітэце. Адначасова ён працаваў школьным настаўнікам з-за фінансавых праблем — пасля Другой сусветнай вайны ўсе зберажэнні яго сям’і абясцэніліся, а дом быў разбураны падчас бамбаванняў. Пасля гэтага ён навучаўся тэарэтычнай фізіцы, будучы студэнтам Сін’іціра Таманагі. У 1958 годзе Сато апублікаваў працу, у якой уводзілася паняцце гіперфункцыі. У 1960 годзе на «Пашыраным калоквіуме» ў Такійскім універсітэце ім былі прадстаўлены базавыя вызначэнні тэорый D-модуляў і галаномных сістэм.

Катэгорыя:Матэматыкі Японіі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя