Свята-Раства-Багародзіцкая царква — храм у вёсцы Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Першапачаткова быў пабудаваны як касцёл на сродкі менскага ваяводы Адама Хмары. Будаўніцтва пачалося ў 1791 годзе. Быў асвечаны ў гонар Раства Дзевы Марыі і Святога Станіслава ў 1802 годзе. Касцёл валодаў рысамі позняга барока і ранняга класіцызму. З-за паўстання Каліноўскага быў забраны ў каталікоў у 1866 годзе і пераданы праваслаўнай царкве. Пасля Другой сусветнай вайны царква дзейнічала да 1960-х гадоў, пазней была зачыненая.
У сярэдзіне 1990-х гадоў храм быў закінуты і ўяўляў сабой руіны. Пасля рэканструкцыі пачатку 2000-х будынак значна змяніў сваё вонкавае аблічча. Быў зменены фасад і цалкам перароблены франтон, храм стаў выглядаць прасцей, замест дэкаратыўных элементаў з’явіліся тры невялікія арачныя вокны.
Факты Храм знакаміты тым, што ў сценах яго некалі адбывалася вянчанне бацькоў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча — Адама Багдановіча і Марыі Мякота. Па суседстве ў маёнтку Сёмкава жылі Янка Купала і Якуб Колас, лічыцца, што яны таксама наведвалі храм.Царква Народжання Найсвятой Багародзіцы ў вёсцы Сёмкаў Гарадок
Спасылкі Былы касцёл, а сёння царква ў пасёлку Сёмкаў Гарадок Сёмкаў Гарадок
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Сёмкаў Гарадок Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінскай вобласці