Яўген Яўгенавіч Іваноў (нар. , пас. Табашар, Таджыкістан) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2021), дацэнт (2006).
Біяграфія Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, «Агульнае мовазнаўства. Псіхалінгвістыка. Сацыялінгвістыка», 1995).
Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1991; факультэт замежных моў, кафедра англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства, з 2006 — загадчык кафедры, з 2015 — загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя мовы; параўнальнае мовазнаўства; фразеалогія славянскіх моў; лексікаграфія.
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992, 2006, 2008).
Бібліяграфія Беларускі фальклорны і літаратурны афарызм як лінгвістычны феномен: семантыка, структура, функцыянаванне : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 07.04.2021 : зацверджана 06.10.2021 / Іваноў Яўген Яўгенавіч. — Магілёў, 2020. Русско-белорусский паремиологический словарь / Е. Е. Иванов, В. М. Мокиенко. — Могилев, 2007. Афарызмы ў мове і мова афарызмаў : манаграфія / Іваноў Яўген Яўгенавіч. - Магілёў, 2024. ISBN - 978-985-894-149-9
Літаратура Іваноў Яўген Яўгенавіч // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова : Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001) : біябібліяграфічны даведнік / Я. Я. Іваноў, В. І. Рагаўцоў. — Магілёў, 2002. — С. 143—160. Иванов Евгений Евгеньевич // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 102—104.
Спасылкі Иванов Евгений Евгеньевич
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі