Міхаіл Іванавіч Вішнеўскі (нар. , в. Сёмкаў Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларусі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2002), прафесар (2003). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Сацыяльная філасофія», 1974).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1974—1979), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1979, прафесар кафедры філасофіі, у 1982—2002 і 2014—2021 — загадчык кафедры, у 1995—1998 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1998—2001 — прарэктар па навуковай рабоце, у 2001—2014 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: сацыяльная філасофія; сацыяльна-філасофскія праблемы адукацыі і навукі; светапоглядныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2003), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993), ордэн Францыска Скарыны (2014).

Бібліяграфія Философский синтез как мировоззренческая основа образования : диссертация … доктора философских наук : 09.00.01 : защищена 27.05.2001 : утверждена 27.03.2002 / Вишневский Михаил Иванович. — Могилев, 2001. Lifelong social and humanities education as an aspectof self-determination in modern culture / M. I. Vishnevskiy // Lifelong learning : Continuous educationfor sustainable development : Proceedings of the 10th Anniversary International Cooperation. — Saint-Petersburg, 2012. — Vol. 10, part 1. — P. 38—40.

Літаратура

Вишневский Михаил Иванович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 10—12.

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі