Хамід Хусейнавіч Мансураў (; 25 снежня 1925, Самарканд, Узбекская ССР, СССР — 25 жніўня 2013, Душанбэ, Таджыкістан) — акадэмік (1978). Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1976). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Абуалі ібн Сіна (1981), прэміі імя Я. М. Паўлоўскага (2003). Доктар медыцынскіх навук (1960), прафесар (1961).
Біяграфія У 1947 годзе скончыў па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы». У 1950 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце тэрапіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве. Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі пераехаў у Душанбэ, дзе працаваў асістэнтам, дацэнтам, в. а. загадчыка кафедры шпітальнай тэрапіі (1959—1974). Сваю педагагічную і навуковую дзейнасць ён працягваў у . Навуковыя даследаванні вучонага ў галіне ўнутраных хвароб завяршыліся абаронай доктарскай дысертацыяй.
У 1962 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам . У 1962—2002 гадах быў дырэктарам, затым з 2002 года — ганаровым дырэктарам Інстытута гастраэнтэралогіі . Інстытут гастраэнтэралогіі, які шмат гадоў знаходзіўся ў складзе Акадэміі навук Таджыкістана, у 2010 годзе з’явіўся той асновай, на базе якой арганізавана Акадэмія медыцынскіх навук Таджыкістана, у якую ўвайшлі 12 медыцынскіх устаноў рознага профілю, якія вядуць не толькі лячэбную, але і навуковую працу. У 1989—1995 гадах быў віцэ-прэзідэнтам .
Навуковая і творчая дзейнасць Хамід Мансураў напісаў 700 навуковых прац і 12 кніг.
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гастраэнтэралогія, гепаталогія. Ён прадстаўляў сваю працу на нацыянальных і міжнародных кангрэсах у Польшчы, Японіі, Вялікабрытаніі, Чэхаславакіі, Германіі, Венгрыі, Францыі, Швецыі, Даніі.
У 1974 годзе быў абраны ганаровым членам Асацыяцыі гастраэнтэролагаў Венгрыі, у 1976 годзе — членам-карэспандэнтам Асацыяцыі інтэрністаў Польшчы, а ў 1977 годзе — Ганаровым членам медыцынскага навуковага таварыства гастраэнтэролагаў Балгарыі.
Узнагароды Узнагароджаны: Ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Ісмаілі Самані III ступені, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»; У 1976 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР»; Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Абуалі ібн Сіна (1981), прэміі імя Я. М. Паўлоўскага АН РТ (2003).
Літаратура Академия наук Республики Таджикистан. Персональный состав. — Душанбе: Дониш, 2011. — с. 39
Спасылкі Х. Менсуров — врач от Бога
Катэгорыя:Медыкі Таджыкістана Катэгорыя:Акадэмікі АН Таджыкістана Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Таджыкскай ССР