Юрый Андрэевіч Збаражскі (? — да 3 мая 1580) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, князь.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Сямёнавіча Збаражскага.

Пасол на сойм 1573 года.

Шлюб з Шчэнснай Насілоўскай прынёс яму маёнткі Вязынь, Крайск і Жыціну Менскім павеце, Насілаў у Ашмянскім павеце. Валодаў таксама часткай Збаража і інш. маёнткамі на Украіне.

Сям’я Жонка Шчэнсная, дачка ваяводы віцебскага Ю. В. Насілоўскага, пасля жанаты з Б. М. Казінскай.

Літаратура