Прэмія Ферма () — міжнародная матэматычная прэмія для маладых навукоўцаў (да 45 гадоў). Прысуджаецца Тулузскім матэматычным інстытутам (). Носіць імя матэматыка П’ера дэ Ферма.

Прэмія заснавана ў 1989 годзе, узнагароджанне адбываецца раз на два гады. Узнагарода — 20 тысяч еўра. Лаўрэат павінен напісаць артыкул з аглядам сваіх даследаванняў для часопіса Les Annales de la Faculté des Sciences de Toulouse.

Катэгорыя:Матэматычныя прэміі Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе