Джэфры М. Фрыдман (; нар. , Арланда, Фларыда) — амерыканскі вучоны, генетык. Лаўрэат найпрэстыжных прэмій. Атрымаў вядомасць як даследчык гармону лептыну і яго ролі ў рэгуляванні вагі чалавека, узнікненні атлусцення.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2013), замежны член Шведскай каралеўскай акадэміі навук і Лонданскага каралеўскага таварыства (2018).
У 1986 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Ракфелераўскім універсітэце, дзе працуе з 1980 года і цяпер імянны прафесар (Marilyn M. Simpson Professor) і загадчык лабараторыі малекулярнай генетыкі. З 1986 года быў даследчыкам Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза.
Катэгорыя:Дактары медыцыны Катэгорыя:Генетыкі ЗША