Віктар Мікалаевіч Ажгірэй (нар. , г.п.Гарадзішча, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыў у 1976 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў пасёлку Ратамка Мінскай вобласці.

Творчасць Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе. Асноўныя творы: інтарсія «Францыск Скарына» ў бібліятэцы імя Ф. Скарыны, г. Барысаў; вітражы «Мінск старажытны, сучасны, святочны» на мінскім заводзе «Ударнік», «Памяць» у Чэрвеньскім краязнаўчым музеі, «Вілейка старажытная, Вілейка сучасная» ў Вілейскім краязнаўчым музеі, а таксама вітражы ў Палацах культуры гарадоў Мазыра і Нясвіжа, энкаўстыка «Асеннія промні» ў Мінскай клінічнай бальніцы; карціны «Свята ў Ратамцы», «Успамін аб Загорску», «Сады Заслаўя», «Восеньскі дзень». Творы знаходзяцца ў музеі фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі