2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (2-га складу) — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бешанковіцкага, Талачынскага, Чашніцкага і Крупскага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (394 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад; 4-ы атрад; 6-ы атрад.
Камандаванне Камандзір М. І. Дзьячкоў
Начальнік штаба Р. А. Махоткін
Гісторыя Партызаны наносілі ўдары на шашэйных і грунтавых дарогах Бешанковічы — Лепель, Чашнікі — Бешанковічы, Чашнікі — Сянно, Коханава — Абольцы і іншых. У сакавіку 1944 года сумесна з 1-м атрадам брыгады М. П. Гудкова разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Шэйка Крупскага раёна. У маі — чэрвені 1944 года ўдзельнічалі ў абароне Сенненска-Аршанскай партызанскай зоны і прарыве блакады; у час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі рамантавалі дарогі, вылучылі праваднікоў у раён баявых дзеянняў, удзельнічалі ў ліквідацыі нямецкіх груп
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе