Аляксандр Васілевіч Хапалюк (нар. 1951) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесарХапалюк, Александр Васильевич (доктор медицинских наук; род. 1951) .
Біяграфія
Скончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976) і клінічную ардынатуру пры кафедры факультэцкай тэрапіі МДМІ (1976—1978 гг.). З 1981 г. — асістэнт кафедры кардыялогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоўХапалюк Александр Васильевич .
З 2002 па сакавік 2009 года загадваў кафедрай клінічнай фармакалогіі і тэрапіі БелМАПА, з ліпеня 2009 — загадчык кафедры клінічнай фармакалогіі БДМУ.
У 2002—2003 гг. сумяшчаў працу ў БелМАПА з працай у Міністэрстве аховы здароўя ў якасці галоўнага тэрапеўта, з 2003 па 2006 г. — галоўнага пазаштатнага герыятра. Урач вышэйшай катэгорыі па спецыяльнасці «тэрапія».
З’яўляецца экспертам ВАК, членам Савета па абароне па спецыяльнасці «Кардыялогія і кардыяхірургія», быў старшынёй Савета па абароне па спецыяльнасцях «Фармакалогія, клінічная фармакалогія і эндакрыналогія».
Член Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, галоўны рэдактар часопісаў «Лячэбная справа», «Сямейны доктар», член рэдкалегіі часопісаў «Кардыялогія», «Медыцынскага часопіса», «Deutscher Wissenschaftsherold» (Германія).
Узнагароды
Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровымі граматамі БелМАПА, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006
Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Кардыёлагі СССР Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ