Васіль Іванавіч Бяляеў (, Мінск — ) — беларускі спецыяліст у галіне металазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1972).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1948), Ленінградскі політэхнічны інстытут (аспірантура).
Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 1951 года, кафедра «Парашковая металургія, зварка і тэхналогія матэрыялаў», прафесар, у 1976—1988 — загадчык кафедры «Тэхналогія металаў»).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: механічныя і тэхналагічныя ўласцівасці металаў; даследаванне і стварэнне новых кампазіцыйных і арміраваных металічных матэрыялаў; даследаванне працэсу стомленасці металаў; зварка выбухам.
Літаратура Бяляеў Васіль Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 600.
Беляев Василий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352. Кафедра «Порошковая металлургия и технология материалов» / В. Н. Ковалевский // Литье и металлургия. — 2000. — № 3. — С. 34—37. Кафедра «Порошковая металлургия, сварка и технология материалов» : подготовка научных и инженерных кадров в области порошковой металлургии в БНТУ / Ф. И. Пантелеенко, В. Н. Ковалевский, А. С. Снарский // Литье и металлургия. — 2010. ― № 4. ― С. 146―149.
Катэгорыя:Металазнаўцы СССР Катэгорыя:Металазнаўцы Беларусі