Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — міжнародная гуманітарная арганізацыя, якая з’яўляецца часткай Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца разам з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа і 192 нацыянальнымі арганізацыямі. Федэрацыя была заснавана ў 1919 годзе і мае штаб-кватэру ў Жэневе, Швейцарыя.
У 1963 годзе федэрацыя была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру ў адзначэнне 100-годдзя існавання Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.
Гл. таксама Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Дабрачынныя арганізацыі Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Чырвоны Крыж