Маціяс Е́нсен (; нар. 1 студзеня 1996) — дацкі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Брэнтфард» і нацыянальнай зборнай Даніі.
Клубная кар’ера Выхаванец дацкага клуба «Норшэлан», за які дэбютаваў у матчы супраць «Ранерса» 1 мая 2016 года. Замацаваўся ў стартавым складзе клуба на наступны сезон, а яшчэ праз сезон стаў капітанам клуба.
У 2018 годзе далучыўся да іспанскай «Сельты», але гэты час для іграка быў вельмі няўдалы, бо амаль увесь сезон 2018/19 паўабаронца пакутваў ад траўмы. У ліпені 2019 года далучыўся да складу «Брэнтфарда», які ў той час гуляў у Чэмпіёшыпе. Як паведамлялася, сума пераходу склала 3,5 млн фунтаў стэрлінгаў«Frank feeling good about Brentford’s fortunes». Ealing Times.. Разам з англійскім клубам футбаліст дамогся павышэння ў Прэм’ер-лігу, дзе таксама стала выступаў у складзе клуба. 13 жніўня 2022 года забіў мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд». У гэтым матчы манкуніянцы былі фактычна знішчаныя з лікам 4:0, а Енсен быў абраны іграком матча.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Норшэлан Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Ігракі ФК Брэнтфард