П’ер-Эміль Хёйб’ерг (; нар. , , Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за англійскі клуб «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальную зборную Даніі на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Клубная кар’ера Закончыўшы акадэмію «Капенгагена», у 2010 годзе далучыўся да «Брондбю» і ўжо праз два гады перайшоў у «Баварыю»Profile for Pierre-Emile Höjbjerg. transfermarkt.co.uk. У 2011 годзе Хёйб’ерг быў названы іграком года Даніі ва ўзросце да 17 гадоўTalentpriser 2012—1987. www.dbu.dk.

Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прывяла да выкліку ў галоўную каманду і ў сакавіку 2013 года Хёйб’ерг апынуўся на лаўцы запасных у матчы супраць «Баера» з Леверкузена, але на поле гэтак і не з’явіўся, а гэты матч стаў адзіным паражэннем «Баварыі» ў Бундэслізе сезона 2012/13. 13 красавіка 2013 года Хёйб’ерг дэбютаваў за галоўную каманду «Баварыі» і ў прафесійным футболе наогул матчам супраць «Нюрнберга», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71-й хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» з лікам 4:0. На гэты момант Хёйб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхенцаў у БундэслізеRekorde, Rekorde. www.fcbayern.telekom.de, папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алабу (17 гадоў і 256 дзён). 4 мая 2013 года Хёйб’ерг правёў другі матч у Бундэслізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92-й хвіліне Луіса Густаву.

8 студзеня 2015 года падоўжыў кантракт з «Баварыяй» да 2018 года і адправіўся ў арэнду ў «Аўгсбург» на паўгады. 28 жніўня 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Шальке 04» на сезон без права выкупу. У ліпені 2016 года падпісаў пяцігадовы кантракт з «Саўтгемптанам».

11 жніўня 2020 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур», падпісаўшы пагадненне на пяць гадоў. У сезоне 2020/21 правёў у англійскай Прэм’ер-лізе ўсе 38 матчаў без замен.

Міжнародная кар’ера Хёйб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. З’яўляўся адным з лідараў юніёрскай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Хёйб’ерг лічацца адным з самых таленавітых ігракоў у Даніі. Хёйб’ерг таксама мае французскае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанкаPierre Højbjerg . www.footballzz.com. 28 мая 2014 года ігрок дэбютаваў за нацыянальную зборную Даніі ў матчы супраць зборнай Швецыі, П’ер правёў у гэтым матчы ўсе 90 хвілін гульнявога часу.

Дасягненні «Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2013, 2014 Уладальнік Кубка Германіі: 2013, 2014 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Аўгсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур