Джэрдан Шакіры (; нар. 10 кастрычніка 1991, Гнілане, СФРЮ) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Чыкага Файр» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Клубная кар’ера

«Базель» Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клуба «Базель», пасля чаго гуляў за рэзервовую каманду клуба. У 2009 годзе падпісаў з клубам прафесійны кантракт. Дэбютаваў за «Базель» 12 ліпеня 2009 года ў першым матчы сезона, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клуба «Санкт-Гален»St. Gallen 2 — Basel 0. Fcb.ch.. 9 лістапада ігрок забіў свой першы гол за клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Ксамакса», дзе каманда з Базеля была мацней з лікам 4:1Basel 4 — Xamax 1. Fcb.ch. Разам з клубам атрымаў шэраг тытулаў.

«Баварыя» 9 лютага 2012 года «Базель» абвясціў пра набыццё іграка нямецкім клубам «Баварыяй»Bayern snap up Shaqiri. ESPN.. Кошт трансферу, як паведамлялася, склаў 11,6 млн еўра, а сам ігрок падпісаў кантракт з мюнхенскім клубам да 30 чэрвеня 2016 года.

«Інтэр» 9 студзеня 2015 года Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэра», з якім падпісаў кантракт на 4,5 гадыXherdan Shaqiri: Inter Milan sign Bayern Munich winger. BBC Sport. Акрамя італьянскага гранда іграком цікавіўся англійскі «Сток Сіці»Xherdan Shaqiri: Bayern Munich winger interests Stoke City. BBC Sport.

«Сток Сіці» 11 жніўня 2015 года Шакіры перайшоў у «Сток Сіці», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала рэкордныя для клуба 12 млн фунтаў стэрлінгаў. У сваім першым сезоне за «Сток Сіці» Джэрдан правёў 27 матчаў і забіў тры галы. Яго першы выхад на поле ў складзе «Сток Сіці» адбыўся 22 жніўня 2015 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці».

«Ліверпул» 13 ліпеня 2018 года «Ліверпул» падпісаў з Шакіры пяцігадовы кантракт, выплаціўшы «Сток Сіці» 13 млн фунтаў стэрлінгаў згодна з опцыяй выкупу. 27 кастрычніка 2018 года ў матчы 10-га тура англійскай Прэм’ер-лігі, у якім «Ліверпул» перамог «Кардыф Сіці» з лікам 4:1, Шакіры забіў свой першы гол за «чырвоных». 1 чэрвеня 2019 года ў складзе «Ліверпула» Шакіры стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

«Алімпік Ліён» 23 жніўня 2021 года Шакіры перайшоў у французскі «Алімпік Ліён» за 6 млн еўра (5 млн фунтаў стэрлінгаў), падпісаўшы трохгадовы кантракт.

«Чыкага Файр» 9 лютага 2022 года Шакіры перайшоў у клуб MLS «Чыкага Файр», падпісаўшы кантракт у якасці прызначанага іграка да канца сезона 2024. Стаўшы найдаражэйшым у гісторыі клуба, трансфер паводле звестак прэсы абыйшоўся ў 7,5 млн долараў. У амерыканскай лізе ён дэбютаваў 26 лютага ў матчы стартавага тура сезона 2022 супраць «Інтэр Маямі». 19 сакавіка ў матчы супраць «Спортынг Канзас-Сіці» забіў свой першы гол у MLS, рэалізаваўшы пенальці.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Швейцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваў 3 сакавіка 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся паражэннем швейцарцаў з лікам 1:3.

Дасягненні «Базель»: Чэмпіён Швейцарыі: 2009, 2011, 2012 Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2010, 2012

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2013, 2014 Уладальнік Кубка Германіі: 2013, 2014 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013

«Ліверпул»: Чэмпіён Англіі: 2020 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Базель Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Сток Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Чыкага Файр