Катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 6 лістапада 2022 года. Самалёт ATR 42-500, які выконваў рэйс 494 з 39 пасажырамі і 4 членамі экіпажа, пацярпеў крушэнне на возеры Вікторыя пры заходзе на пасадку ў аэрапорт горада Букоба ў Танзаніі.
Самалёт Пацярпелым самалётам быў ATR 42 з серыйным нумарам 819 і рэгістрацыйным 5H-PCD. Здзейсніў свой першы палёт 16 жніўня 2010 года і неўзабаве перададзены кампаніі Precision Air. Абсталяваны двума турбавінтавымі рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW100.
Экіпаж і пасажыры Склад экіпажа рэйса 494 быў такім: Камандзір паветранага судна (КПС) — Бурухані Бубага (); Другі пілот — Пітэр Адхіамба (); 2 бортправаднікі. Адзін з пасажыраў і другі пілот былі кенійцамі, усе астатнія на борце — грамадзяне Танзаніі.
Катастрофа Рэйс 494 вылецеў з Дар-эс-Салама ў Букобу з прыпынкам у Мванза. Самалёт упаў у возера Вікторыя пры спробе прызямліцца на аэрадроме. Машына амаль цалкам пагрузілася ў ваду, на паверхні быў бачны толькі яе хвост. З 43 чалавек, якія знаходзіліся на борце, 19 загінулі.
Хутка да месца здарэння прыбылі ратавальнікі і рыбакі, спрабуючы выратаваць людзей з пастцы ўнутры самалёта. Супрацоўнікі экстранных службаў падтрымлівалі сувязь з пілотамі і імкнучыся падцягнуць самалёт бліжэй да берага з дапамогай вяровак.
Расследванне Прэм’ер-міністр Танзаніі Касім Маджаліва распарадзіўся правесці расследаванне катастрофы. Да расследавання далучыліся Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Танзаніі, Французскае бюро па расследаванні і аналізу бяспекі грамадзянскай авіяцыі, тэхнічныя кансультанты з кампаніі-вытворцы самалёта ATR.
Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Лістапад 2022 года Катэгорыя:Падзеі 6 лістапада