Рэвень (Rheum) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых. Налічваецца каля 50 відаў.
Апісанне Шматгадовыя травы з мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, полае, голае, вышынёй 50—250 см. Прыкаранёвае лісце буйное, сакаўное, доўгачаранковае, утварае разетку, сцябловае — чаргаванае, дробнае, яйцападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, жоўтыя, ружовыя, чырванаватыя ў коласападобным ці мяцёлчатым суквецці. Плод — трохгранны арэшак.
Пашырэнне Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Азіі (2 віды на поўдні Еўропы). Трапляюцца па камяністых схілах.
У культуры вырошчваюць пераважна і .
Выкарыстанне
Харчовыя, лекавыя, дубільныя расліны. Выкарыстоўваюць як прыправу.
Маладое лісце і чаранкі маюць у сабе вітамін C, да 2,5 % цукру, каля 3,5 % арганічных кіслот, мінеральныя солі. З іх гатуюць супы, кампоты, варэнне, мармелад, цукаты, сок, віно, начынку для пірагоў, выкарыстоўваюць у рыбнай прамысловасці.
Літаратура
Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Драсёнавыя