Іван Несцеравіч Усаў (, в. Асяродак, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Бабруйскую фельчарскую школу (1940), Мінскі медыцынскі інстытут (1951).

З 1951 года на кафедры педыятрыі (у 1967—1989 загадчык кафедры) Мінскага медінстытута. Некаторы час працаваў у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Даследаваў мікраэлементы ў крыві нованароджаных, механізм развіцця хвароб нырак і іх лячэнне, спадчынную схільнасць і рэзістэнтнасць да хвароб у дзяцей.

Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1981), заслужаны работнік аховы здароўя Беларусі (1991), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984 г.)

Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 614. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 260. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 643. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6, кн. 2 : Могилёвская область. — С. 374. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 332.

Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны