Пітэр Хірш (; ) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1963).

З прыходам да ўлады нацыстаў разам з сям’ёй эміграваў з Германіі ў Вялікабрытанію. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, у якім пачаў працаваць у Дэпартаменце фізікі. З 1966 года — прафесар Оксфардскага ўніверсітэта (з 1992 года — ганаровы прафесар). У 1970 годзе быў назначаны на пасаду старшыні Камісіі па атамнай энергіі Вялікабрытаніі. У 1975 годзе за паспяховую працу атрымаў тытул рыцара-бакалаўра.

Заснавальнік метаду прасвечваючай электроннай мікраскапіі. Распрацаваў метад дыфракцыйнага кантрасту, які служыць для назірання дэфектаў крышталічнай будовы рэчываў і прымяняецца ў фізіцы, хіміі, мінералогіі, матэрыялазнаўстве, біялогіі. У 1956 годзе са сваімі супрацоўнікамі ўпершыню назіраў дыслакацыі ў крышталях і іх рух пад пучком электроннага мікраскопа, чым заклаў колькасныя асновы тэорыі дыслакацый, што з’яўляецца фізічнай асновай тэорыі трываласці і пластычнасці.

Замежны член Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША (2001).

Крыніцы

Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі