Генадзь Мікалаевіч Здор (, в. Звяняцкае, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (1999).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1967).

Працаваў у Заводзе паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1967, доследна-канструкторскае бюро), Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі (з 1971, навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык лабараторыі высокіх ціскаў, з 2001 — загадчык аддзела механікі хуткапрацякаючых працэсаў і разбурэнняў, у 1983—1990 — намеснік дырэктара), Навукова-даследчым і канструктарска-тэхналагічным інстытуце зваркі і ахоўных пакрыццяў з вопытнай вытворчасцю (з 2003, дырэктар), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (2006—2018, загадчык кафедры «Робататэхнічныя сістэмы»).

Навуковыя інтарэсы: імпульсная апрацоўка матэрыялаў.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1980) і інш.

Бібліяграфія Научные основы технологии формообразования изделий из листовых материалов импульсными нагрузками : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.03.01 / Здор Геннадий Николаевич. ― Минск, 1999. Исследование оптимальных режимов электрического разряда для камер малого объема при электрогидроимпульсной вытяжке листовых материалов в свободную матрицу : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.03.05 / Здор Геннадий Николаевич. — Минск, 1981.

Літаратура Здор Генадзь Мікалаевіч / М. П. Сіняк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 391. Здор Геннадий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 648. Здор Геннадий Николаевич / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 281—282.