Роберт Браўт (; , — , ) — фізік-тэарэтык, які працаваў у галіне фізікі элементарных часціц. Заслужаны прафесар Брусельскага вольнага ўніверсітэта. Лаўрэат шэрагу прэстыжных прэмій у галіне фізікі.
Біяграфія Пасля атрымання ў 1952 годзе дыплома доктара філасофіі ў Калумбійскім універсітэце працаваў на пасадзе прафесара ў Карнельскім універсітэце. У 1961 годзе пераехаў у Бельгію, дзе атрымлівае пазіцыю ў Брусэльскім свабодным універсітэце і бельгійскае грамадзянства. У 1993 годзе выйшаў на пенсію, атрымаўшы званне заслужанага прафесара.
З’яўляецца адным з заснавальнікаў тэорыі спантаннага парушэння сіметрыі ў фізіцы элементарных часціц. Сумесна з Франсуа Энглерам з’яўляецца аўтарам адной з фундаментальных прац у гэтай галіне, апублікаванай у часопісе «Physical Review Letters» у 1964 годзе.
Узнагароды 1961 — Грант Гугенхайма па фізіцы 1997 — Прэмія ў галіне фізікі часціц і фізікі высокіх энергій, Еўрапейскае фізічнае таварыства 2004 — Прэмія Вольфа па фізіцы 2010 — Прэмія Сакураі, Амерыканскае фізічнае таварыства
Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША