Уладзімір Уладзіміравіч Кумельскі () — беларускі акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1933), заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1938).

Біяграфія Сцэнічную дзейнасць пачаў y 1904 годзе акцёрам y правінцыі, з 1910 года — антрэпрэнёр, y 1916—19 гадах працаваў y тэатрах Масквы, Яраслаўля. У 1923—27 трупа пад яго кіраўніцтвам гастраліравала ва Украіне і Беларусі.

Быў ства­раль­ні­кам пер­ша­га пра­фе­сій­на­га тэ­ат­ра ў Ма­гі­лё­ве, на пад­мур­ку яко­га ўзнік Рус­кі тэ­атр імя М. Гор­ка­га (ця­пер На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр у Мін­ску). Пер­шы склад тру­пы ён са­браў у 1928 го­дзе на ак­цёр­скай бір­жы ў Маск­ве. Зім­ні се­зон тэ­атр пра­ца­ваў у Ма­гі­лё­ве, лет­ні — у Баб­руй­ску. Пе­ра­ва­га ад­да­ва­ла­ся доб­рай рус­кай дра­ма­тур­гіі. У сва­ёй дзей­нас­ці Ку­мель­скі ары­ен­та­ваў­ся на рэа­ліс­тыч­ныя тра­ды­цыі, у пры­ват­нас­ці мас­коў­ска­га Ма­ло­га тэ­ат­ра. Праз тры га­ды пас­ля ства­рэн­ня тэ­ат­ра яго тру­па лі­чы­ла­ся ад­ной з узор­ных у Бе­ла­ру­сі. Пас­ля вы­ступ­лен­ня ў Мін­ску та­лент Ку­мель­ска­га быў вы­со­ка ацэ­не­ны. У 1931 го­дзе ка­лек­тыў стаў на­зы­вац­ца Пер­шым рус­кім тэ­ат­рам БССР, а ў 1932 годзе — Дзяр­жаў­ным рус­кім драматычным тэ­ат­рам БССР, дзе Кумельскі быў дырэктарам (да 1936 года), акцёрам і рэжысёрам. Са­мому ства­раль­ні­ку бы­ло пры­свое­на зван­не за­слу­жа­на­га ар­тыс­та БССР.

Май­стра не ста­ла ў 1939 го­дзе, пахаваны на Ка­ра­ба­наў­скіх мо­гіл­ках у Ма­гі­лё­ве.

Творчасць Артыст шырокага творчага дыяпазону, моцнага тэмпераменту, майстар пераўвасаблення. Сярод лепшых роляў: Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна), Цяляцеў («Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Астраў («Дядзька Ваня» А. Чэхава), Гай («Мой сябар» М. Пагодзіна) і інш.

Яго пастаноўкам уласцівы тонкі мастацкі густ, дакладнае пачуццё стылю аўтара. Найбольш значныя: «Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага, «Чапаеў» С. Паліванава і Д. Фурманава (абедзве 1932), «Скутарэўскі» Л. Лявонава, «Прафесар Мамлак» Ф. Вольфа, «Платон Крэчат» А. Карнейчука (усе 1934), «Тарцюф» Мальера (1935) і інш.

Літаратура

Спасылкі З павагай да майстра Кумельский Владимир Владимирович

Катэгорыя:Карабанаўскія могілкі