Новагародская харугва, або харугва Новагародскага ваяводства () — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Апісанне Харугву чырвонага колеру з дзвюма косамі, з выявай на пярэднім баку герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні»Gwagnin A. Z kroniki Sarmacyi europskiej (tr. by M. Paszkowski) . — Wydawn. Bibliteki Polskiej, 1860 — S. 171 .
Б. Кёне ўдакладняе, што тым часам тарча ў вершніка была чырвонага колеруКёне Б. В. О литовских гербах // Первый отчет археологическо-нумизматического общества в Санкт-Петербурге — СПб.: тип. Экспедиции заготовления Гос. бумаг, 1847 — С. 224.
Гісторыя Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводствы сталі і ваеннымі акругаміЛевко О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие — Мн.: Беларуская навука, 2004. — C. 87 — ISBN 985-08-0602-8., якія фармавалі тэрытарыяльнае воінскае падраздзяленне — частку войска, «пры якой ёсць харугва (сцяг) або значок»Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля 2-е издание, том 4, 1882 год..
Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»Дубенецкий Н. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание (geraldika.ru). У 1564—1566 гадах усе ваяводствы атрымалі харугвы адзінага ўзору з дзяржаўнага скарбу. Вялікая харугва ваяводства ўяўляла сабой аднакаляровае прамавугольнае палотнішча ў «трыццаці і пяці локцяў» даўжынёй з дзвюма касіцаміСпаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968..
Асноўны колер харугвы быў чырвоны, хоць часам колер харугвы апісваюць як «пелісты» (паласаты)Цітоў А. К. «Пагоня» ў сэрцы — тваім і маім: [зборнік] — Мінск: Хата, 1995. — 126 с. — ISBN 985-600-722-4 — С. 57Любавский М. К. Литовско-русский сейм. — М.: 1900, — Приложение, С. 229, то бок складаўся з двух колераў або адценняў.
Зыгмунт Глогер пісаў, што ў ваяводства было два герба — срэбная «Пагоня» на чырвонай тарчы і чорны анёл на чырвонай тарчыГербы Литвы (heraldicum.ru). сцвярджае, што «Пагоня» была на блакітным полі Historia Polski — Warszawa: Muzeum Pałac w Wilanowie, 2012 — ISBN 978-83-60959-79-4.
Колер павятовых харугваў аналагічныя ваяводскім, з той толькі розніцай, што павятовая была меншага памеру і мела толькі адну касіцу. Захавалася харугва Слонімскага павета Новагародскага ваяводства, дзе на адным баку выяўлена «Пагоня» на светла-блакітным полі. На сучаснай рэканструкцыі харугвы з Музея МУС Беларусі «Пагоня» на светла-шэрым, амаль белым фоне з блакітным адлівамФотография из музея.
Аляксей Шаланда сцвярджае, што гербам Новагародскага ваяводства быў «у полі блакітным архангела Міхаіл каля брамы раю з мячом у правай руцэ і распраўленымі крыламі, у белай вопратцы, твар і рукі натуральнага колеру». Ён быў на ваяводскай харугве ў 1507—1565/1566 гадах. Чорны анёл на чырвоным шчыце — памылка (здагадка) Барташа Папроцкага, які ніколі не бачыў харугвы, але чуў, што гербам з’яўляецца анёл. Ведаючы, што ў Кіеўскага ваяводства гербам быў анёл у белым адзенні на чырвоным шчыце, ён вырашыў, што ў Навагрудскага ваяводства герб не можа быць такім жа, і змяніў колер анёла на чорны, разам з тым і выдаліў меч. Такое апісанне апублікавана ім у кнізе «Гняздо дабрачыннасці…» (, 1578), і затым шматкротна паўторана польскімі геральдыстамі ў сваіх творахШаланда А. І. Святы арханёл Міхаіл — герб Наваградскага ваяводства ВКЛ ў XVI—XVIII стст. // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы. .
Характэрнай рысай павятовых або ваяводскіх харугваў быў прамавугольны надпіс вакол герба з імем манарха, а таксама надпіс з тэрытарыяльнай назвай харугвы Organizacja, prawo i dyscyplina w polskim i litewskim pospolitym ruszeniu (do połowy XVII wieku), — Białystok 2018 — ISBN 978-83-64103-30-8, pp. 690 — P. 496.
Катэгорыя:Харугвы ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Новагародскае ваяводства