Кінбурнская каса () — паўночна-заходняя частка Кінбурнскага паўвострава паміж Дняпроўска-Бугскім ліманам і Чорным морам.

Назва Мясцовыя жыхары «Кінбурнскай касой» часта называюць увесь Кінбурнскі паўвостраў.

Татарская назва Кінбурнскай касы — Кыл-Бурун, што азначае «Востры нос».

Геаграфія Знаходзіцца ў межах Мікалаеўскай вобласці. Працягваецца на 10 км у выглядзе вузкага (ад 100 м да 1,5 км) трохвугольніка. Раўнінную паверхню ўскладняюць эолавыя пагоркі вышынёю ад 4-5 да 8-10 м. Складаецца з пяскоў і ракушачніка.

Літаратура Андріяш О. П. Кінбурнська коса // Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К., 1989—1993. ISBN 5-88500-015-8. Т. 2.

Спасылкі

Катэгорыя:Косы Чорнага мора Катэгорыя:Геаграфія Мікалаеўскай вобласці