Арсеній Аляксандравіч Барысевіч (нар. , в. Юравічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічай механікі. Доктар тэхнічных навук (1996), прафесар (2003). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (1998).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», 1961).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1968, будаўнічы факультэт, кафедра «Будаўнічая механіка», з 1980 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: аптымальнае праектаванне будаўнічых сістэм; распрацоўка эфектыўных лікавых метадаў аптымізацыі стрыжнёвых сістэм.
Бібліяграфія Оптимизация упругих стержневых систем на основе малых вариаций переменных проектирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.17 / Борисевич Арсений Александрович. — Москва, 1994.
Літаратура Барысевіч Арсеній Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 345. Борисевич Арсений Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 456. Борисевич Арсений Александрович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 115.
Катэгорыя:Выкладчыкі будаўнічага факультэта БНТУ