Мікалай Паўлавіч Блешчык (, г. п. Чырвоны Сцяг, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1992).

Біяграфія Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1951), Ленінградскі завочны індустрыяльны інстытут (1957).

Працаваў у інстытуце «Ваенпраект № 92» (Мінск; 1951—1957), РУП «Інстытут БелНДІП» (1957—1988, у 1989—2017 — па сумяшчальніцтве; навукова-даследчы аддзел тэхналогіі бетону і раствораў, галоўны навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар інстытута), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1988—2017, кафедра «Тэхналогія будаўнічай вытворчасці», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя асновы рэсурсазберагальнай тэхналогіі будаўнічай вытворчасці; тэорыя структурнай трываласці і дэфарматыўнасці бетону і іншых кампазіцыйных матэрыялаў.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1971), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2000) і інш.

Бібліяграфія Основы реологии и технология пресс-вакуум-бетона : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.05 / Блещик Николай Павлович. — Москва, 1988.

Літаратура

Блещик Николай Павлович / А. И. Болсун // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 406. Блещик Николай Павлович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской политехнической академии. — Минск, 2000. — С. 113—114. Блещик Николай Павлович // Строительная наука БелНИИС. — Минск, 2008. — С. 234—235.