Анархізм у Беларусі — гісторыя анархістаў на тэрыторыі Беларусі ў розныя перыяды і ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь.

Анархістамі ў Беларусі нязменна праводзіцца акцыя «Ежа замест бомб» — міжнародная ініцыятыва накіравана супраць мілітарызму і голаду. Анархісты кормяць бяздомных і галодных на дабрачынным грунце. Падчас правядзення акцыі актывістаў нярэдка затрымлівае міліцыя.

Пераважная большасць анархістаў у Беларусі аўтаномныя і не з’яўляюцца сябрамі якіх-небудзь груп ці арганізацыяў.

Анархізм падчас улады Расійскай Імперыі Першыя ўзгадкі пра анархістаў на тэрыторыі Беларусі сягаюць да пярэдадня рэвалюцыі 1903-07 гадоў, калі ў шэрагу гарадоў пачалі з’яўляцца першыя анархісцкія гурткі. Першая анархісцкая група ў Расійскай імперыі паўстала ў горадзе Беласток Гродзенскай губерні. Адбылося гэта ўвесну 1903 года. Большасць першых анархістаў Беларусі былі выхадцамі з сацыялістычных партый — Бунда, РСДРП, эсэраў, якія былі незадаволены ўмеранай пазіцыяй і «генеральствам» сваіх партыйных камітэтаў. Анархісты патрабавалі знішчэння любой дзяржавы, улічваючы не толькі манархіію, але і парламенцкую рэспубліку, як інструмант класавага прыгнёту, прывілеяўў і няроўнасці. Слова «дэмакратыя» было для анархістаў ледзь не абразлівым, бо яно ўсё роўна азначала нейкую «кратыю», уладу, прычым з боку ненавіснай ім буржуазіі.

Быўшы напачатку нешматлікімі, анархісты бурна заняліся распаўсюджаным у тыя часы індывідуальным тэрорам. Дзякуючы такой «прапагандзе дзеяннем», анархізм літаральна за некалькі першых гадоў свайго існавання ператварыўся ў даволі шырокі рэвалюцыйны рух, прыцягваючы на свой бок радыкальна часткі грамадства. Дзякуючы запужванню гаспадароў — гэтак званаму «эканамічнаму тэрору», анархісты-камуністы выігрывалі большасць стачак. Гэта стварала вакол іх арэол «абаронцаў працоўнага класа», з-за чаго працоўныя Беластока і іншых гарадоў масава прыядноўваліся да анархісцкай федэрацыі. Аднак, далей за лакальныя эканамічныя перамогі анархістам прасунуцца не выйшла.Анархістычны рух у Беларусі (архіў)

Вядомы факт, што анархістам быў і класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч, які ў студэнцкія гады, прачытаўшы Бакуніна, спрабаваў узарваць самаробнай бомбай адміністрацыю роднай гімназіі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя і улада СССР Лідары анархісцкага руху Петраграду і Кранштату ў 1917 годзе былі ўраджэнцы альбо ўдзельнікі анархісцкага руху ў Беларусі — Ёзэль Хона Блейхман, Хаім Ярчук ды іншыя. Але ў той час, пакуль на тэрыторыі СССР сувязі паміж бальшавікамі і анархістамі слабелі, на тэрыторыях Беларусі, акупаваных немцамі, адзіны фронт усіх савецкіх партый, якія дзейнічалі ў падполлі, захоўваўся да пачатку 1919 года.

Да пачатку 1920-х гадоў легальныя і напаўлегальныя гурткі анархістаў яшчэ працягвалі дзейнічаць у Беларусі. Але потым рэпрэсіямі — з аднаго боку, прыцягненнем лаяльных анархістаў-камуністаў у шэрагі камуністычнай партыі — з іншай, бальшавікам удалося абмежаваць уплыў анархісцкага руху. Па хуткім часе Саветы з органаў народнага самакіравання, пра якое марылі прыхільнікі Пятра Крапоткіна, былі даканцова пераўтвораны партыйнай бюракратыяй у свае дапаможныя органы. Анархісты ж папоўнілі высылкі і паліт-ізалятары.

Адраджэнне анархізму ў незалежнай Беларусі Адраджэнне ідэяў анархізма ідзе ўжо ў гады перабудовы. Праўда, у 60-70-я у Мінску, Гомлі і іншых гарадах існавалі «хіпі», якіх з некаторай нацяжкай можна аднесці да анархісцкай субкультуры. Аднак, ніякіх арганізацый пры гэтым пры савецкай палітычнай кан’юнктуры не было.

1990-2000 Увесну 1991 году гомельскія анархісты ўзялі ўдзел у агульнагарадзкой стачцы, спрыяўшы далучэнню да яе працоўных фабрыкі «Палесдрук».

1 жніўня 1992 па ініцыятыве Алега Новікава на з’ездзе ў Мінску актывісты Мінску, Гомлю і Светлагорску з’ядналіся ў Федэрацыю анархістаў Беларусі (ФАБ).

6 кастрычніка 1992 на Міжнародны дзень змагання з беспрацоўем гомельскія анархісты правялі несанкцыянаваны мітынг, які скончыўся сутыкненнямі з міліцыяй і арыштамі. У тым жа годзе з удзелам гомельскіх анархістаў быў створаны «Хаўрус Беспрацоўных», арганізоўваліся агітацыйныя кампаніі на прадпрыемствах горада. У Гомелі з 1993 пачала выдавацца газета Анархія — першае анархісцкае выданне ў Беларусі.

У 1995 было захоплена афіцыйна зарэгістраванае таварыства «Чырвоны жонд», якая дэ-факта спыніла сваю дзейнасць у 1994. З 1995 па 2000 «Чырвоны Жонд» актыўна дзейнічалі як антыпартыйная група.

З пачатку 1998 году «Чырвоны жонд» пачаў выпуск газеты «Навінкі». Напачатку 1999 года ў выніку правядзення кампаніі «Legalize It» удалося дабіцца афіцыйнай рэгістрацыі газеты «Навінкі», якая до гэтага выходзіла нелегальна. У той жа час у Беларусі забараняюць «Чырвоны жонд».

Адной з самых працяглых акцый, праведзеных пры ўдзеле беларускіх анархістаў, можна лічыць экалагічную кампанію «Вясёлка», пачатую ў 1998. Кампанія была сканавана супраць планаў будаўніцтва Беларускай АЭС, што распрацоўваліся ўрадам. З удзелам актывістаў ФАБ была створана незалежная экалагічная ініцыятыва «Экасупраціў», якая ўзяла на сябе арганізацыю ўсёй кампаніі, да якой былі прыцягнуты супрацоўнікі Акадэміі Навук Беларусі, зацікаўленыя навукоўцы, прэса, а таксама актывісты расійскага радыкальна-экалагічнага руху «Ахоўнікі Вясёлкі», якія мелі досвед падобнага роду мерапрыемстваў. Пачала выдавацца газета «Вясёлка», на старонках якой асвятляліся ўсе аспекты ядзернай энергетыкі і радыеэкалогіі. На працягу 1998-1999 гадоў з дапамогай навукоўцаў было арганізавана некалькі семінараў па пытанні мэтазгоднасці будаўніцтва АЭС. Летам 1998 году актывістамі «Экасупраціву» быў арганізаваны «Марш за бязядзерную Беларусь» па запланаваных месцах будаўніцтва АЭС на Магілёўшчыне, мэтай якога была антыатамная прапаганда сярод насельніцтва блізкіх раёнаў. Былі праведзены пікеты мясцовых адміністрацый у Магілёве, Шклове і іншых гарадах вобласці. У выніку шырокай грамадзкай кампаніі з дапамогай супрацоўнікаў Акадэміі Навук удалося дабіцца мараторыя на распрацоўку праекту будаўніцтва Беларускай АЭС.

2000-2010 Яшчэ з 2000 года беларускія анархісты прыядналіся да агульнаеўрапейскай кампаніі «Нелегальных людзей не бывае!», накіраванай супраць узмацнення жорсткасці міграцыйнай палітыкі Еўрасаюза. Летам 2001-га года польскай Анархічнай Федэрацыяй (Federacja Anarchistyczna) быў арганізаваны міжнародны лагер «Супраць межаў» у Крынках пад Беластокам, у правядзенні якой дапамагалі і актывісты ФАБ. У лагеры прынялі ўдзел каля сотні анархістаў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Падчас працы лагера было арганізавана некалькі дэманстрацый і пікетаў, накіраваных супраць узмацнення памежнага рэжыму на беларуска-польскай мяжы, які праводзіўся Польшчай пад ціскам Еўрасаюзу.

13 лютага 2005 году ствараецца аддзяленне «Аўтаномнае Дзеянне – Беларусь». Сябры АД-Беларусь бралі ўдзел і ішлі на чале «Чарнобыльскага шляху» 2006-2009, паўтаратысячнага «сацыяльнага марша» ў 2007 ад Акадэміі навук у МінскуЭхо Москвы. В Минске прошла акция оппозиции «Социальный марш». В ней приняли участие около полутора тысяч человек. (рус.)Ирина Халип. Новая газета. Минск: провокации на Социальном марше (рус.), шэсця на Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных ў 2008, акцыі супраць вучэнняў «Захад-2009»TUT.by. Минские анархисты провели акцию протеста против учений "Запад-2009" (рус.).

У 2008 годзе пасля змены пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС з’явілася анархісцкая група «Антыатамны супраціў». Анархісты хадзілі на «Чарнобыльскі шлях» 2006-2009, ладзілі несанкцыянаваныя антыатамныя пікеты, распаўсюджвалі ўласныя ўлёткі й брашуры супраць АЭС. У верасні 2010 года па анархістах у цэлым і па «Антыатамным супраціве» у прыватнасці моцна ўдарылі рэпрэсіі пасля таго, як нікому раней невядомая анархісцкая група «Сябры свабоды» ўзяла на сябе адказнасць за падпал аўтамабіля на тэрыторыі расійскага пасольстваЧасопіс ARCHE-Пачатак. Як будуюць беларускую АЭС .

11 красавіка 2010 «Аўтаномнае Дзеянне – Беларусь» спыняе існаванне і ператвараецца ў «Рэвалюцыйнае дзеянне» (РД). Абедзве арганізацыі адкрыта сімпатызавалі атакам анархістаў на дзяржаўныя і фінансавыя ўстановы, якія мелі месца ў Менску ў 2009–2010 гады.TUT.by. Анархисты забросали факелами и краской самое крутое казино Минска (рус.)

2010-2020

У студзені 2011 арганізоўваецца «Анархічны чорны крыж – Беларусь» («АЧК-Беларусь») — беларускае аддзяленне міжнароднай арганізацыі «Анархічны чорны крыж», занятай арганізацыяй падтрымкі зняволеным анархістам і сацыяльным актывістам

У 2012 заснавана этна-анархісцкая група «Пошуг». Сябры групы ўжывалі чорна-чырвона-чорны сцяг, аднак дзейнічалі без сфармаваных праграм і платформы. Некаторыя актывісты групы праходзілі фігурантамі па «справе графіцістаў» у 2015 і «справе антыфашыстаў» у 2017Беларускі партызан. "Дело антифашистов" передано в суд. (рус.).

Увесну 2014 анархісты разгарнулі кампанію супраць правядзення ў Беларусі Чэмпіянату Свету па хакеіБеларускі партызан. Минские анархисты провели акцию против ЧМ по хоккею(архіў, рус.). На думку анархістаў, правядзенне чэмпіянату было марнатраўствам з боку ўлад у той час, пакуль многім працаўнікам не падымаюць зарплату і затрымваюць яе. Напярэдадні чэмпіянату многа каторыя апазыцыянеры і анархісты атрымалі адміністрацыйныя арышты па фіктыўных абвінавачаннях. У гэты перыяд анархісты надаюць увагу і прарасійскаму ўплыву ў Беларусі. У Брэсце будынак «Расійскага цэнтра навукі і культуры» быў заліты чорнай фарбай.

У сьнежні 2014 года анархісты ў Мінску правялі першы нелегальны пікет з 2010 года. Яго правядзенне было злучана з уводзінамі новых падаткаў і пагаршэннем эканамічнага становішча грамадзянаў краіны, альтэрнатывай якім анархісты бачылі перадачу кантролю за бюджэтам грамадзтвуНовы час. Анархісты правялі пікет у Мінску супраць «антысацыяльных ініцыятываў уладаў».

Напачатку 2015 анархісцкі рух падпаў пад масавыя рэпрэсыі з боку беларускіх праваахоўных органаў, выкліканых правядзеннем пікета пад канец 2014.

За перыяд 2015—2017 гады анархісты праводзяць некалькі нелегальных шэсцяў і пікетаў у Брэсце, Мінску і Баранавічах. На рэгулярным грунце распаўсюджваецца агітацыя, злучаная з сацыяльнымі і эканамічнымі праблемамі беларускага грамадзтва: такімі як павышэнне падаткаў, вайсковы заклік ці праява паліцэйскай жорсткасці. Найбольш актыўныя тым часам групы актывістаў з Брэсту, Мінску і ГроднаХартыя'97. За чый кошт балююць чыноўнікі?.

У гэты ж перыяд на сайце РД былі апублікаваны акцыі, у якіх будынкі МУСНовости Беларуси. Анархисты бросили дымовую шашку на территорию ГУБОП в Бресте. (архіў, рус.) і Следчага Камітэта закідваюць дымавымі шашкамі, а таксама з дапамогай фарбы пашкоджваюць рэкламныя шчыты з «дзяржаўнай прапагандай»euroradio. Анархісты ў Мінску зладзілі акцыю супраць міліцэйскай прапаганды .. Адным з найболей рэзанансных было закіданне фарбай будынка Белтэлерадыёкампаніі, якое актывісты звязалі са «сталай хлуснёй у эфіры» з боку дзяржаўных СМІNaviny.by. Анархисты опубликовали видео, как они «разукрашивают» парадный вход Белтелерадиокомпании (рус.)UDF.BY. Анархисты опубликовали видео, как забрасывали краской здание БТ (архіў, рус.). Летам 2017 года анархісты спалілі з дапамогай кактэйляў Молатава рэкламу службы судовых выканаўцаў у горадзе Івацэвічы. Пазней па дадзеным факце была ўзбуджана крымінальная справа і затрымана двое падазроныхTUT.BY. В Ивацевичах задержали двух парней, которых подозревают в поджоге "молотовыми" билборда (рус.),.

Пратэсты супраць Дэкрэта Прэзыдэнта № 3