«Белфаст» () — брытанскі драматычны фільм 2021 года, зняты рэжысёрам Кенетам Брана па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі , Джудзі Дэнч, Джэймі Дорнан, Кіяран Хайндс, і дэбютант .
Фільм, які Брана назваў сваім «самым асабістым фільмам», апавядае пра жыццё паўночнаірландскай сям’і з працоўнага класа і дзяцінства іх маленькага сына падчас беспарадкаў у Белфасце (Паўночная Ірландыя) у канцы 1960-х гадоў.
Сусветная прэм’ера «Белфаста» адбылася 2 верасня 2021 года на . Неўзабаве пасля гэтага, фільм заваяваў Прыз глядацкіх сімпатый на . Карціна была выпушчана ў пракат у ЗША 12 лістапада 2021 года кампаніяй «Focus Features», а ў Вялікабрытаніі і Ірландыі — 21 студзеня 2022 года кампаніяй «Universal Pictures». Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і сабраў 49 млн. долараў у сусветным пракаце.
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША ўключыў «Белфаст» у спіс 2021 года. Прэміяльны сезон прынёс карціне сем намінацый на «Залаты глобус», уключаючы намінацыю за «Найлепшы фільм — Драму», сем намінацыя на прэмію «Оскар», уключаючы намінацыю за «Найлепшы фільм», шэсць намінацый на прэмію «BAFTA», уключаючы намінацыю за «», а таксама адзінаццаць намінацый на прэмію «Выбар крытыкаў».
Сюжэт Белфаст, 1960-я. Дзевяцігадоваму Бадзі трэба навучыцца даросламу жыццю ў свеце, які раптам змяніўся да непазнавальнасці. Моцная любячая супольнасць і ўсё, да чаго ён прызвычаіўся, ніколі не будуць ранейшымі. Нязменнымі застаюцца толькі радасць, смех, музыка і стваральная магія кіно.
Акцёрскі склад — Бадзі — «Ма», маці Бадзі Джэймі Дорнан — «Па», тата Бадзі Джудзі Дэнч — бабуля Бадзі Кіяран Хайндс — дзядуля Бадзі — Білі Клэнтан
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 52 кінаўзнагародамі і яшчэ 238 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2021 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2021 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Кенета Брана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кенета Брана