Фёдар Іванавіч Бабіч (XV ст.) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Біяграфія З княжацкага роду Друцкіх, сын друцкага князя Івана Сямёнавіча Бабы.

Выслужыў у вялікага князя Казіміра маёнткі Драчалукі і Вярхоўе ў Віцебскім павеце.

Сям’я Меў сыноў Сямёна, Фёдара Каноплю, Васіля Шчарбатага і Івана, якія ў 1466 падарылі сяло Рыдамль Друцкага княства Чарэйскаму манастыру.

Ад сына Сямёна пайшоў род князёў Друцкіх-Саколінскіх, ад Фёдара — Друцкіх-Канопляў, ад Івана — Друцкіх-Азярэцкіх.

Крыніцы

Літаратура

Фёдар Бабіч