Цепламасаабмен — дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці працэсаў цеплаабмену, што суправаджаюцца пераносам рэчыва, то ёсць, .
Цепламасаабмен у тэхніцы На практыцы, цепламасаабмен адбываецца ў многіх тэхнічных сістэмах, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы вадкія або газападобныя асяроддзі. Гэта-кацельныя ўстаноўкі, цеплавыя сеткі, ліцейная вытворчасць, рознае цеплаабменнае абсталяванне, напрыклад, электрастанцый, канструкцыі будынкаў і збудаванняў і г. д. Уласна працоўнае асяроддзе, пры гэтым, чыстае рэчыва або розныя сумесі і растворы, можа заставацца пастаянным або, змяняючы агрэгатны стан, ажыццяўляць фазавыя пераходы, такія як, выпарэнне ў парапаветранае асяроддзе, кандэнсацыя пара з сумесі «пар-паветра», астыванне расплаваў і т. п.
Да тэхналогій, у аснове якіх ляжаць цепламасаабменныя працэсы, адносяць наступныя:
Занальная плаўка Крышталізацыя Сушка Сублімацыя (узгонка) Дыстыляцыя Растварэнне Увільгатненне
Прадмет вывучэння цепламасаабмену Працэс цепламасаабмену не можа быць зведзены да простай сумы цеплаперадачы і перамяшчэння масы. Прычына ў тым, што, у тэхніцы, звычайна, цячэнне вадкасцяў або газаў суправаджаецца нераўнамерным размеркаваннем тэмпературы, а часам, як следства, ціску. Пры гэтым механічныя ўласцівасці асяроддзя — шчыльнасць, вязкасць, цеплаправоднасць, могуць самі значна залежаць ад гэтых параметраў. Гэта значыць, пытанні распаўсюджвання цяпла ў асяроддзі і рух асяроддзя становяцца звязанымі. Дадатковай складанасцю можа стаць няўстойлівасць бягучага стану такіх асяроддзяў.
Такім чынам, у залежнасці ад канкрэтных умоў, працэсаў цепламасаабмену працякаюць па-рознаму. Яны маюць розныя заканамернасці развіцця і апісваюцца рознымі матэматычнымі раўнаннямі. Даследаванне падобных асаблівасцяў і з’яўляецца прадметам вывучэння цепламасаабмену.
Метады рашэння задач цепламасабмену Задачы цепламасабмену фармулююцца ў матэматычнай форме пры дапамозе раўнанняў гідрадынамікі. Затым яны вырашаюцца дакладнымі і набліжанымі метадамі.
Дадатковыя звесткі Цепламасаабмен, у адрозненне ад тэрмадынамікі, разглядае развіццё працэсаў у прасторы і часе. Разлік працэсаў цепламасаабмену дазваляе вызначыць размеркаванні тэмператур, канцэнтрацый кампанентаў сумесі, а таксама патокаў цеплыні і масы асяроддзя як функцыі каардынатаў і часу.
Істотны ўклад у развіццё тэорыі цепламасаабмену сярод айчынных навукоўцаў, ўнеслі: А. Ё. Вейнік, , , А. В. Лыкаў, , .
Крыніцы
Літаратура Лыков А. В. Тепломассообмен: (Справочник). 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Энергия.— 1978.— 480 с. В. И. Байков, Н. В. Павлюкевич «Теплофизика. Т.1» В. И. Байков, Н. В. Павлюкевич, А. К. Федотов, А. И. Шнип «Теплофизика. Т.2»
Тепломассообмен, термохимическое и термоэрозионное разрушение тепловой защиты : [курс лекций] / Д. С. Михатулин, Ю. В. Полежаев, Д. Л. Ревизников. — Москва : Янус-К, 2011. — 516, с., л. ил. : ил.; 22 см; ISBN 978-5-8037-0522-2 (издано по гранту РФФИ).