130-я партызанская брыгада «Помста» — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў. Была створана ў ліпені 1942 года як атрад «Помста», які ў верасні ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр пад нумарам 130, у лістападзе 1942 — маі 1943 гадоў у 3-ю Бярэзінскую брыгаду, з ліпеня 1943 стаў асобным атрадам Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы. 2 ліпеня 1944 года атрад (484 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе трох атрадаў.
Каандаванне Камандзіры В. В. Беражной (загінуў); В. В. Лазараў.
Камісары С. Ц. Крыварот; М. С. Фралоў; П. А. Рыняк; М. А. Цітоў.
Начальнік штаба М. С. Фралоў.
Гісторыя Партызаны ў жніўні 1942 года ўзарвалі вадакачку на чыгуначнай станцыі Дашкаўка, у жніўні 1943 падарвалі 200 рэек. У жніўні, кастрычніку 1942, маі 1943, студзені 1944 удзельнічалі ў баях з карнікамі, у снежні 1943 — у засадным баі на шашы Мінск — Магілёў. У час наступлення Чырвонай Арміі наносілі ўдары па праціўніку каля вёскі Галынка Бярэзінскага раёна.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе