Валерый Іванавіч Мурах (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне санітарнай гігіены, гігіены харчавання, . Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі медыцынскіх навук, Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навукМурох, Валерий Иванович (доктор медицинских наук; род. 1939) .
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў у 1966 годзе санітарна-гігіенічны факультэт Данецкага медыцынскага інстытута. Працаваў фельчарам, памочнікам санітарнага ўрача Кастрычніцкай раённай СЭС горада Мінска з 1958 па 1960 гады. З 1966 па 1967 гады загадваў аддзяленнем гігіены харчавання Фрунзенскай раённай СЭС МінскаМурох Валерий Иванович .
З 1967 года да 1970 года — галоўны ўрач Мінскай гарадской СЭС. Санітарны ўрач Мінскай чыгуначнай СЭС з 1970 па 1971 гады. У 1971—1984 гадах старшы навуковы супрацоўнік, у 1984—1985 гадах загадчык лабараторыі аховы навакольнага асяроддзя БелНДІП горадабудаўніцтва.
У 1968 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1985 года да 1990 года старшы выкладчык кафедры агульнай гігіены БелДІУУ, з 1990 па 2004 гады прафесар гэтай жа кафедры. З 1990 года да 2003 года дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання МЗ РБ.
З 1993 года да 2003 года галоўны спецыяліст па праблемах харчавання МЗ РБ. Асноўныя напрамкі навуковых работ ахопліваюць праблемы гігіены харчавання з аспектамі аховы навакольнага асяроддзя.
Навуковая і літаратурная дзейнасць
Аўтар арыгінальных распрацовак па ўзбагачэнні прадуктаў харчавання біялагічна актыўнымі рэчывамі, апублікаваў больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 14 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Навуковыя працы па пытаннях гігіены харчавання.
Аўтар кнігі ўспамінаў пра Якава Андрэевіча Ішчука — савецкага разведчыка.
Літаратура Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. ― Минск, 2001. (1БА252988)
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі