«Косми́ческие ре́йнджеры» () — камп’ютарная гульня ў стылі навуковай-фантастыкі, распрацаваная расійскай студыяй Elemental Games. Выдадзена кампаніяй 1С у 2002 годзе. На Захадзе гульня выдадзена пад назвай Space Rangers. Гульня належыць да жанраў ролевай гульні, пакрокавай стратэгіі, тэкставага квэсту і аркады.
Сюжэт Гульня расказвае пра барацьбу паміж Кааліцыяй, якая складаецца з пяці рас, і інтэрвентамі-клісанамі — невядомай, агрэсіўна настроенай формай жыцця. Ад гульца патрабуецца выступіць у ролі рэйнджара-дабраахвотніка, барцом з клісанамі.
Гульнявы працэс У пачатку кожнай партыі гулец выбірае сабе расу, персанажа, імя і ўзровень цяжкасці. Апошні мае 4 ступені і адказвае за наступныя фактары: памер пачатковага капіталу, сіла клісанаў, памер узнагароды за задання, частату адкрыцця чорных дзірак, памер артэфактаў.
Гулец пачынае на роднай планеце сваёй расы, адкуль для яго адкрыты ўсе дзверы. Гулец можа гандляваць, рабаваць, выконваць урадавыя заданні, біцца з клісанамі, марадзёрыць — усё, што трэба для выканання яго галоўнай мэты — спыніць клісанскую атаку. Каб што-небудзь зрабіць, гульцу трэба націснуць кнопку ў правай ніжняй частцы інтэрфейсу, а пасля клікнуць па аб’екце, з якім гулец хоча ўзаемадзейнічаць.
Спасылкі
Афіцыйны сайт гульні
Катэгорыя:Ролевыя відэагульні Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам Катэгорыя:Відэагульні 2002 года Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён Катэгорыя:Гульні для Windows