Анатоль Канстанцінавіч Сініцын (, Мёры, Віцебская вобласць — ) — беларускі матэматык, цепла- і радыёфізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (спецыяльнасць «Матэматыка», 1997).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1970), Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Цеплафізіка», 1975).
Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (1970—1978, навуковы супрацоўнік лабараторыі канвектыўных і хвалевых працэсаў у вадкасці), Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1978, прафесар кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, у 1993—2009 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: мадэляванне задач цеплафізікі; даследаванне працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў з электрамагнітнымі палямі ў вакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэматычнага мадэлявання.
Бібліяграфія Оптимизация процессов взаимодействия электронных потоков с электромагнитными волнами в усилителях и генераторах типа О и приборах с поперечной модуляцией : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.03 / Синицын Анатолий Константинович. — Минск, 1995. — Имя на белорусском языке «Анатолій» (с. 25). Исследование некоторых термоконвективных волновых процессов в несжимаемой жидкости : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.14 / Синицын Анатолий Константинович. ― Новосибирск, 1977.
Літаратура
— С. 659. Синицын Анатолий Константинович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 366—369.
Спасылкі Синицын Анатолий Константинович // База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Синицын Анатолий Константинович // Интеллектуальная Система Тематического Исследования НАукометрических данных (ИСТИНА) МДУ
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі