Віталь Міхайлавіч Дашанкоў (нар. , Арол, Расія) — спецыяліст у галіне акустаэлектронікі і тэхнічнай электрадынамікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1991).

Біяграфія Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1954; аспірантура, 1958).

Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным універсітэце (1954—1974, кафедра радыёфізікі, асістэнт, дацэнт, прафесар); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1974; прафесар кафедры радыётэхнічных устройстваў, у 1974—2001 — загадчык кафедры тэарэтычных асноў радыётэхнікі).

Научные интересы: вагальныя і каналізавальныя сістэмы ЗВЧ; звязаныя сістэмы; перыядычныя хваляводы; новыя тыпы запавольвальных сістэм; тэлевізійныя фільтры на паверхневых акустычных хвалях; фільтры спецыяльнага прызначэння. 22 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы. Пазапрафесійная дзейнасць: кандыдат у майстры спорту па лыжах.

Бібліяграфія Методы исследования замедляющих систем : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.042 / Дашенков Виталий Михайлович. — Саратов, 1972.

Літаратура Дашенков Виталий Михайлович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 263—267. Дашенков Виталий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 305.

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі