Уладзімір Аляксандравіч Куўшыннікаў (нар. 1936) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1993)Кувшинников, Владимир Александрович (доктор медицинских наук; род. 1936) .

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу, 1952, Мінскі медыцынскі інстытут, 1958. Педыятр Лельчыцкай раённай бальніцы Гомельскай вобласці, 1958—1961; аспірант кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, 1961—1963. Асістэнт кафедры, 1963—1988; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1967. Дацэнт кафедры, 1988—1992; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1990; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1991. Загадчык 3-й кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, 1992-; прысвоена вучонае званне прафесара, 1993Кувшинников Владимир Александрович (21.01.1936-) .

Навуковая дзейнасць

Галіна навуковых інтарэсаў: педыятрыя і гематалогія; адаптацыя дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы; прафілактыка анкалагічных і гематалагічныя захворванняў у дзяцей.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999

Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Гематолагі Беларусі Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Гематолагі СССР Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ