Будаўнічы факультэт БрДТУ (БФ БрДТУ) — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Факультэт быў створаны разам з універсітэтам у 1966 годзе і з’яўляецца асноўным факультэтам універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС.
Склад факультэта У складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры: архітэктуры геатэхнікі і транспартных камунікацый будаўнічых канструкцый тэхналогіі бетону і будаўнічых матэрыялаў тэхналогіі будаўнічай вытворчасці эканомікі і арганізацыі будавання фізічнага выхавання і спорту
Дэканы Анатоль Якаўлевіч Міцянін (1966—1969) Барыс Васільевіч Карасёў (1969—1970) Віктар Васільевіч Машынскі (1980—1985) Пётр Сцяпанавіч Пойта (1993—1995) Вячаслаў Ігнацьевіч Драган (1995—1998) Сяргей Міхайлавіч Семянюк
Спасылкі Старонка будаўнічага факультэта
Катэгорыя:1966 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Брэст)