Ігар Аляксандравіч Мурашка (нар. , Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2009).

Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электронныя вылічальныя машыны», кваліфікацыя «Інжынер-сістэматэхнік», 1986), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (аспірантура, 1995; дактарантура, 2003).

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1986—1991, СКТБ з ВВ, інжынер-канструктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1991—1996, вядучы інжынер, дацэнт кафедры праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1997, факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, кафедра «Інфармацыйныя тэхналогіі», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэсціраванне лічбавых устройстваў; праектаванне лічбавых устройстваў з паніжаным энергаспажываннем.

Бібліяграфія Методы минимизации потребления энергии при самотестировании вычислительных систем : диссертация … доктора технических наук : 05.13.15 : защищена 19.06.2008 : утверждена 03.12.2008 / Мурашко Игорь Александрович. — Минск, 2008. Встроенное самотестирование. Методы минимизации энергопотребления : монография / Игорь Мурашко, Вячеслав Ярмолик. — Saarbrücken, 2012.

Спасылкі Мурашко Игорь Александрович

Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Інжынеры Беларусі