Вітольд Антонавіч Ермалёнак (, в. Жаймяны, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, краязнавец, педагог.

Настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кіраўнік музейнага аб’яднання «Спадчына Міёрскага краю». Даследчык археалагічных помнікаў, тапанімікі, гісторыі населеных пунктаў, жыцця і дзейнасці знакамітых людзей Міёршчыны. Аўтар больш за 450 публікацый.

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1999). «Чалавек года Віцебшчыны» — 2010.

Літаратура Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.: біябібліяграфічны даведнік / Мікалай Півавар. — Мінск, 2010.

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне» Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»