Ізраіль Пла́ўнік (, Пасадзец — ) — беларускі пісьменнік, перакладчык з ідышу. Брат Змітрака Бядулі.

Біяграфічныя звесткі Навучаўся ў хедэры (1913—1919), Будслаўскай беларускай гімназіі (1919), закончыў двухгадовыя адукацыйныя курсы ў Менску (1925). Працаваў наборшчыкам у друкарні імя Сталіна, пазней — карэктарам.

З 1925 года ўваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». У ліпені 1927 года стаў адным з ініцыятараў стварэння аб’яднання «Пробліск».

Расстраляны немцамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Творчасць Сумесна з Сяргеем Дарожным выдаў зборнік вершаў «Звон вясны» (1926). Таксама былі нявыдадзеныя зборнікі «Блакітныя далі» і «Сонечны маяк».

Спасылкі

Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з ідыш Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лагойскім раёне