«Агіда» () — псіхалагічны трылер 1965 года рэжысёра Рамана Паланскага, другі поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Раман Паланскі і . Галоўную ролю выканала Катрын Дэнёў.

Сюжэт Кэрал — маладая супрацоўніца манікюрнага салона. На першы погляд яна цалкам нармальная, але ўнутры яе свядомасці крыецца жахлівы канфлікт. Заглушаныя сексуальныя жаданні, комплексы — усё гэта робіць дзяўчыну неўраўнаважанай. Калі яе сястра з’язджае са сваім палюбоўнікам на адпачынак, вар’яцтва Кэрал, якая засталася ў адзіноце, выходзіць вонкі. Галюцынацыі і відзенні мучаюць яе. Яна бярэ адпачынак на працы, але нездаровы стан не адступае, і ў рэшце рэшт дзяўчына даходзіць да забойства.

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 1965 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1965 года Катэгорыя:Фільмы жахаў 1965 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1965 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы жахаў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Лондане Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Жэрара Брака