Усевалад Вячаслававіч Юшкін (, Таганрог, Растоўская вобласць, Расія — ) — спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1976).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (энергамашынабудаўнічы факультэт, кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1941).

Працаваў на Неўскім машынабудаўнічым заводзе (з 1940, канструктар, майстар), Улан-Удэнскім паравозабудаўнічым заводзе (старшы інжынер), у Сібірскім металургічным інстытуце (г. Новакузнецк, 1947—1962, дацэнт кафедры металургічных пячэй, дэкан факультэта, начальнік вучэбнай часці), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1962—1997, прафесар кафедры «Бяспека жыццядзейнасці», у 1964—1974 і 1980—1990 — загадчык кафедры, у 1962—1968 — прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: гідраўліка і гідраўлічныя машыны; цеплатэхніка; цеплавыя працэсы; даследаванне тэмпературнага рэжыму лешчадзей доменных пячэй у працэсе іх зносу.

Бібліяграфія Исследование методом электрического моделирования температурного поля низа доменной печи с целой и разрушающейся лещадью : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. В. Юшкин. — [Москва], 1956.

Літаратура Юшкин Всеволод Вячеславович // ММИ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — С. 7. Юшкин Всеволод Вячеславович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 152.

Катэгорыя:Дэканы Сібірскага дзяржаўнага індустрыяльнага ўніверсітэта Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі