Сяргей Кірылавіч Паўлюк (нар. , Бярдзічаў, Украіна) — спецыяліст у галіне машынабудаўнічага матэрыялазнаўства, тэорыі і тэхналогіі зваркі сталей. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).
Біяграфія Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», 1959; аспірантура, 1964).
Працаваў на Бярдзічаўскім машынабудаўнічым заводзе «Прагрэс» (1959—1961, інжынер-тэхнолаг, начальнік бюро зваркі), у Краматорскім індустрыяльным інстытуце (1964—1968, дацэнт), Беларуска-Расійскім універсітэце (1968—2013, прафесар кафедры «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», у 1985—1990 — загадчык кафедры), ААТ «Смит-Ярцево» (Смаленская вобласць; намеснік дырэктара па навуцы).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка зварачнай вытворчасці; распрацоўка тэхналогіі зваркі тытану; умацаванне дэталей, якія працуюць у кантакце з вадкімі металамі, метадамі наплаўкі, напылення і зваркі; матэрыялазнаўства машынабудавання і будаўніцтва; арганізацыя і эканоміка вытворчасці.
Бібліяграфія Теоретические основы упрочнения деталей, периодически контактирующих с расплавами металлов, нанесением защитных слоев и покрытий [Микроформа] : диссертация… доктора технических наук : 05.02.01 / Павлюк Сергей Кириллович. — Могилев, 1990. Исследование свариваемости некоторых альфа-сплавов титана, применяемых в химическом машиностроении : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Павлюк С. К. — Киев, 1967.
Літаратура
Павлюк Сергей Кириллович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 680. Павлюк Сергей Кириллович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 95.
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі