Роберт Кален Мак-Кензі (; 30 лістапада 1948 — 24 лютага 1995) — амерыканскі вайсковец і найміт, удзельнік шэрагу ваенных канфліктаў, адзін з рэдактараў часопіса «Soldier of Fortune».
Біяграфія У 1966 годзе ва ўзросце 17 гадоў, скончыўшы сярэднюю школу, Мак-Кензі атрымаў рэкамендацыю ў . Аднак ён пажадаў служыць у сухапутных войсках, каб трапіць на В’етнамскую вайну. На прызыўным пункце ў Сан-Дыега (штат Каліфорнія) юнак запісаўся пяхотнікам. Да 1967 года прайшоў курс падрыхтоўкі ў джунглях Панамы і атрымаў кваліфікацыю дэсантніка, пасля чаго быў адпраўлены ў Паўднёвы В’етнам. Служыў у 1-м батальёне 327-га пяхотнага палка . 29 мая таго ж года атрымаў кулявое раненне. Пасля года ў шпіталі лекары абвясцілі яго інвалідам, і Мак-Кензі быў вымушаны пакінуць узброеныя сілы.
У 1970 годзе паехаў у Радэзію. Прайшоўшы строгі адборачны курс, залічаны ў якасці замежнага добраахвотніка ў , дзе даслужыўся да камандзіра 22-й эскадрыллі. У складзе падраздзялення ўдзельнічаў у Радэзійскай вайне. Некаторы час пасля ўтварэння замест Радэзіі Зімбабвэ працягнуў кар’еру ў , але ў 1980 годзе з’ехаў.
Мак-Кензі трапіў ва і стаў маёрам спецпрызна. У 1981 годзе ён далучыўся да ўзброеных фарміраванняў . Артымаў пасаду намесніка камандзіра палка СпП. Змагаўся ў Пагранічнай вайне.
У 1985 годзе, пасля 15 гадоў службы за мяжой, Мак-Кензі вярнуўся ў ЗША. На радзіме Роберт К. Браўн, заснавальнік часопіса «Soldier of Fortune», наняў яго рэдактарам па «нетрадыцыйных аперацыях». Адначасна ў якасці ваенспеца ён аказваў свае паслугі ў Цэнтральнай Амерыцы, Харватыі і Босніі. Варта адзначыць работу Мак-Кензі ў Мазамбіку, дзе той вёў перамовы з паўстанцамі, дамогшыся вызвалення сямі заходніх закладнікаў.
У канцы студзеня 1995 года стаў камандзірам групы наёмных інструктараў- пры ўрадавай арміі Сьера-Леонэ, дзе ў той час бушавала грамадзянская вайна. Яго кантынгент займаўся падрыхтоўкай камандас. 23 лютага атрад Мак-Кензі ў складзе гуркхаў і ўрадавых вайскоўцаў атакаваў пазіцыі баевікоў АРФ у Малал-Хілс. У ходзе перастрэлкі амерыканец быў цяжка паранены і памёр на раніцу наступнага дня.
Сям’я Мак-Кензі ажаніўся з Сібіл Клайн (раней была замужам за чыноўнікам ). У шлюбе нарадзіўся сын ЯнStaff writer (2006). «Robert C. MacKenzie.» Book of Remembrance. Croatian Forces International Volunteers Association.. Яго цесць з’яўляўся былым намеснікам дырэктара па разведцы ЦРУLeeman, Bernard (2015). Lesotho and the Struggle for Azania: Origins and History of the African National Congress, Pan Africanist Congress, South African Communist Party and Basutoland Congress Party, 1780—1994. London: University of Azania. p. 583. (2nd ed.) ..
Публікацыі «Shoot and Scoot.» Soldier of Fortune, vol. 18, no. 10 (Oct. 1993), pp. 48-51. "4th Estate Armored Brigade, " with Chuck Fremont. Soldier of Fortune, vol. 18, no. 10 (Oct. 1993), pp. 52-53.
Бібліяграфія MacKenzie, Sibyl W. (Jul. 1995) «Death of a Warrior.» Soldier of Fortune, vol. 20, no. 7. pp. 36-41, 82-84. Full issue. Staff writer (2006). «Andrew Myers.» Book of Remembrance. Croatian Forces International Volunteers Association.
Катэгорыя:Найміты Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Капітаны Катэгорыя:Маёры